wd wp Пошук:

Лада Віктараўна Алейнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнік. Лада Віктараўна Алейнік (нар. 19 сакавіка 1970, в. Чапліцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Віктара Дайліды. У 1994 годзе закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратуры». Закончыла аспірантуру філалагічнага факультэта БДУ. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Творчая індывідуальнасць Лукаша Калюгі: праблема стылю» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ. Адначасова працавала ў часопісе «Полымя», газеце «Літаратура і мастацтва».

Творчасць

Аўтар кнігі «Пясочны гадзіннік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі» (Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010), больш за 60 навуковых публікацый, шэрагу рэцэнзій і аглядаў у беларускай перыёдыцы.

Бібіліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be