Віктар Кандратавіч Хаўратовіч
Віктар Кандратавіч Хаўратовіч (21 чэрвеня 1934, вёска Стары Сінін, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 17 кастрычніка 1991, Бялынічы) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1954—1956 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1957 г. скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум. У 1957—1958 гг. — майстар на будаўніцтве ў Самаркандзе (Узбекістан). Затым вярнуўся на Магілёўшчыну, дзе працаваў прарабам у саўгасах Горацкага, Краснапольскага, Слаўгарадскага раёнаў, майстрам, старшым інжынерам у будаўнічых арганізацыях Касцюковіч, Крычава, Слаўгарада, Краснаполля, настаўнікам Мхініцкай васьмігадовай школы Краснапольскага раёна, старшым тэхнікам «Белдзяржпраекта» ў Магілёве, у 1966—1968 гг. вучыўся ў Магілёўскім педінстытуце. У 1982—1989 гг. працаваў начальнікам прарабскага ўчастка ў Бялынічах.
Паэтычныя зборнікі
- «Сонца на кельме» (1983),
- «Зямныя колеры і гукі» (1990).
Зноскі
Літаратура
- Віктар Кандратавіч Хаўратовіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.