wd wp Пошук:

Віктар Пятровіч Астаф’еў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астаф’еў. Віктар Пятровіч Астаф’еў (1 мая 1924, сяло Аўсянка, Краснаярскі край, РСФСР — 29 лістапада 2001, Краснаярск) — савецкі і расійскі пісьменнік. Лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій СССР (1978, 1991) і трох Дзяржаўных прэмій РФ (1975, 1995, 2003). Герой Сацыялістычнай Працы (1989). Падпісант «Ліста 42-х».

Друкаваўся з 1951 года. У псіхалагічных аповесцях пра вайну і сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіяграфічных апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кнігі 1-2, 1968—1978), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзяржаўная прэмія 1978) пра пагрозу знішчэння прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» аналізуе духоўны і сацыяльны стан грамадства.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118909258 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Viktor Petrovich Astafyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be