Віктар Сямашка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямашка. Ві́ктар Сяма́шка (нар. 1980, Мінск) — беларускі паэт, музыкант і радыёжурналіст.
Біяграфія
У 1998—2001 гадах у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2002). З 2001 года ў складзе ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя вершы В. Сямашкі). Працаваў на Радыё Бі-Эй[1]. Паралельна ў 2004—2007 гг. супрацоўнічаў з псіха-фолк-гуртам «НагУаль». У складзе азначаных гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, Францыі. З 2010 года выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касценем, Максімам Іўкіным. У 2005—2009 гадах — аўтар і вядучы праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Радыё Unistar(руск.) бел.[2], з 2010 — аналагічнай праграмы «Кракатук» на Радыё Рацыя.
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім семінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 (50), 2011).
Зноскі
- ↑ В.Сямашка. Збор тлушчу (бел.) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2004. Праверана 18 лістапада 2019.
- ↑ Княжніна, Дамініка Інтэрвію з Віктарам Сямашкам (бел.) // Беларус : газета. — 2005. — № 509. — ISSN 1054-9455. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2020.
Няма спасылак на крыніцы. |