wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Ерафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ерафееў. Віктар Уладзіміравіч Ерафееў (19 верасня 1947, Масква) — сучасны расійскі пісьменнік.

Біяграфія

Сын савецкага дыпламата Уладзіміра Іванавіча Ерафеева. Частка дзяцінства правёў з бацькамі ў Парыжы.

У 1970 годзе скончыў філалагічны факультэт МДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры.

Вядомасць атрымаў пасля публікацыі эсэ пра творчасць маркіза дэ Сада ў часопісе «Пытанні літаратуры».

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дастаеўскі і французскі экзістэнцыялізм», якая выйшла ў 1991 годзе ў ЗША ў выглядзе асобнай кнігі.

У 1979 годзе за арганізацыю ў самвыдаце непадцэнзурнага альманаха «Метропаль» быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў, а яго бацьку, які раней прыкрываў сына, знялі з пасады пастаяннага прадстаўніка СССР пры міжнародных арганізацыях у Вене. Да 1988 года Віктара Ерафеева не друкавалі ў СССР.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104361395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Виктор Ерофеев // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104361395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be