Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянкевіч. Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч (нар. 25 снежня 1980, Мінск) — беларуская журналістка і тэлевядучая[1].
Біяграфія
Нарадзілася ў г. Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт з чырвоным дыпломам (2003), курсы журналістаў і тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі (2003), Журналісцкі каледж пры Свабодным універсітэце Берліна (2009)[2].
У 2016 г. атрымала ступень магістра кіравання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «палітычны аналіз і паліттэхналогіі ў медыясферы»[2].
Працуе тэлевядучай тэлеканала «Беларусь 1». З 1 кастрычніка 2012 года і па цяперашні час (2017) займае пасаду намесніка галоўнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін[2].
Аўтар кнігі казак[3].
Узнагароды
Двойчы (па выніках 2006 і 2013 гг.) прызнаная лепшай вядучай года. Узнагароджана дыпломамі лаўрэата Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая вядучая інфармацыйных праграм»[1]).
Зноскі
- 1 2 Вікторыя Сянкевіч: «Садзішся ў лодку і плывеш з камандай»(недаступная спасылка)
- 1 2 3 Сянкевіч Вікторыя Аляксандраўна Архівавана 18 мая 2017.
- ↑ Любопытная устрица : сказки / Виктория Сенкевич. — Минск, 2014.
Спасылкі
- Вікторыя Сянкевіч: «Садзішся ў лодку і плывеш з камандай»(недаступная спасылка)
- Сянкевіч Вікторыя Аляксандраўна Архівавана 18 мая 2017.