Віллем Грос
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грос. Ві́ллем Грос (эст.: Villem Gross; нар. 11 студзеня 1922, г. Тарту, Эстонія - 6 красавіка 2001) — эстонскі празаік і драматург. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949 года.
Творчасць
У сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям’і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зборніку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом…» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філасофскія праблемы на матэрыяле пасляваенаеннага і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літаратурна-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Villem Gross // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх