wd wp Пошук:

Вільгельм Георгіевіч Кнорын

Вільге́льм Гео́ргіевіч Кно́рын (Кнорыньш) (29 жніўня 1890 — 29 ліпеня 1938) — савецкі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, літаратурны-крытык, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Латвіі. Доктар гістарычных навук (1935 г.). Скончыў настаўніцкую семінарыю. З 1910 г. член Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазней — РКП(б). Прымаў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, грамадска-палітычнай дзейнасці БССР. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (19201922 гг.), першы сакратар ЦК КП(б)Б (19271928 гг.). У 19281935 гг. працаваў у выканкаме Камінтэрна. З 1932 г. дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры, галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 г.

Погляды

У кастрычніку 1920 года ў артыкуле «Мір і Беларусь» зазначыў, што на падпісанне Рыжскай мірнай дамовы з Польшчай трэба ісці дзеля «перамогі рэвалюцыі, для ўсёй вялікай Савецкай Расійскай Федэрацыі. Дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы павінны ахвяраваць сваімі мясцовымі, маленькімі інтарэсамі»[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Vilʹgelʹm Georgievič Knorin // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Кнорин Вильгельм Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 29 мая 2021.
  4. Кнорын, В. Мір і Беларусь // Звезда. — 1920. — № . — 21 октября. — С.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 363—364. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.
  • Кузнецов Н. В. В. Г. Кнорин: страницы биографии. — Мн.: Беларусь, 1979. — 174 с., ил., 8 л. ил.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be