Віліс Лаціс
Віліс Лаціс (лат.: Vilis Lācis; 12 мая 1904 — 6 лютага 1966) — латышскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч. Народны пісьменнік Латвійскай ССР (1947). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1949, 1952). Член КПЛ з 1928 года. Член ВКП (б) з 1940 года. Старшыня СМ (СНК) Латвійскай ССР з 25 жніўня 1940 г. па 27 лістапада 1959 года.
Вяршыня літаратурнай творчасці
У 1933—1935 гадах В. Лаціс быў бібліятэкарам Рыжскай гарадской бібліятэкі. У 1935—1940 гадах супрацоўнічаў з газетай «Яўнакас зіняс». У 1933—1934 гадах пісьменнік стварыў свой самы папулярны твор — раман «Сын рыбака» (тт. 1-2), у якім ўвёў у латышскую літаратуру самабытнага, валявога героя — неспакойнага шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцяў працоўнага народа. Раман меў велізарную папулярнасць. Пасля яго поспеху Лаціс прыняў рашэнне цалкам прысвяціць сябе прафесійнай пісьменніцкай працы.
Творчасць Лаціса, яго раманы, напісаныя ў духу твораў Джэка Лондана («Кумір натоўпу» (1935), «Старое марацкае гняздо» (1937), «Страчаная радзіма» (1940) і іншыя) карысталіся вялікай папулярнасцю. Імпанавала творчасць Лаціса і прэзідэнту К. Ульманiсу, які не звяртаў увагі на камуністычную дзейнасць пісьменніка.
22 студзеня 1940 года адбылася прэм’ера экранізацыі рамана «Сын рыбака», якая стала падзеяй у культурным жыцці Латвіі.