Вінцэнцій Бучынскі
Вінцэнцій Бучынскі, крыпт. D. W. A…; X. W. B. (17 сакавіка 1789 — 29 сакавіка 1853, г. Лёвен) — езуіт, тэолаг, філосаф, аб’ектыўны ідэаліст і літаратурны крытык. Прафесар філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі[1].
Біяграфія
Нарадзіўся на Беларусі[2]. 20 студзеня 1805 г. у Дынабургу уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1809)[3][4], атрымаўшы ступень магістра філасофіі[2]. На працягу года быў рэгентам канвікту ў Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме (1809—1810), а потым вярнуўся ў Полацк, дзе выкладаў паэтыку (1810—1814) і рыторыку (1812—1814). У 1814 г. высвечаны на ксяндза. У 1815—1818 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акдэміі[3][4] і атрымаў ступень доктара тэалогіі[2]. Быў адным са стваральнікаў і галоўным рэдактарам першага на Беларусі літаратурна-навуковага часопіса Miesięcznik Połocki («Полацкі штомесячнік») (1818—1820)[2]. Прафесар натуральнага права і права народаў, эканомікі, палітычнай гісторыі і статыстыкі Полацкай езуіцкай акадэміі (1818—1820)[4].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў на Галічыну, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстрыйскай дзяржавы. Прафесар філасофіі Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1821—1834), прафесар маральнай и пастаральнай тэалогіі калегіума ў Новым Сончы (1834—1835), прафесар філасофі ў Грацы (1835—1837) і Лінцы (1837—1848). Як візітатар Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса зрабіў значны ўнёсак у павышэнне ўзроўню езуіцкага школьніцтва на Галічыне.
Рэвалюцыйныя падзеі «Вясны народаў» у Аўстрыйскай імперыі прывялі да выдалення езуітаў і з гэтай дзяржавы. В. Бучынскі пераехаў у Бельгію, дзе спачатку выкладаў філасофію ў Намюры (1848—1850), а потым у Лёвенскім універсітэце (1850—1853). Памер у Лёвене 29 сакавіка 1853 г.
Творчасць
Яшчэ ў Полацку набыў вядомасць сваім удзелам у палеміцы, якая разгарнулася паміж асветнікамі і езуітамі на старонках часопісаў Miesięcznik Połocki і Dziennik Wileński («Віленскі дзённік») у 1817—1818 гг. вакол паэмы Н. Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803)[1]. Свае палемічныя выступы выдаў ананімна асобнай кнігай у Полацку ў 1818 г. У 1842-1844 гг. у Вене выйшла яго 3-томная праца «Філасофскія разважанні…» на лацінскай мове: 1-ы том уключаў логіку, 2-й — метафізіку, 3-й — этыку[1] У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы[2]. Пакінуў шмат рукапісаў філасофскага i тэалагічнага зместу, якія амаль не даследаваны[2].
Бібліяграфія
- «Nad uwagami Jana Styczyńskiego o Pułtawie, poemacie bohatyrskim ks. N. Muśnickiego S. J., uwagi», Dziennik Wileński 1817, t. 5, s. 610—648 (podpisano krypt.: X. W. B.); wyd. osobne pt. «Rozbiór wiadomości pomieszczonych w recenzji poematu Pułtawa», Połock 1818 (podpisano krypt.: D. W. A…); na odpowiedź Styczyńskiego ogł.: «Na zarzuty J. Styczyńskiego przeciw obronie poematu ks. N. Muśnickiego pt. Pułtawa», Miesięcznik Połocki 1818, nr 2, s. 113—132
- «Rozprawa historyczna o słuszności wyroku, którym zakon templariuszów został zniesiony», Miesięcznik Połocki 1818, nr 9, s. 1-15
- Ćwiczenie się w nabożeństwie do Najświętszego Jezusowego Serca, Lwów 1838; wyd. 2 Poznań 1854
- Institutiones doctrinae religionis, in quibus principia philosophica ad veritates religionis applicantur conscriptae, Wiedeń 1842
- Institutiones philosophicae conscriptae, t. 1-3, Wiedeń 1843—1844.
Пераклады
- K. Toul: Nauki tyczące się prawd wiary i powinności chrześcijańskich, wydane w języku francuskim dla pożytku wiernych wszelkiego stanu, na polski język przełożone, Lwów 1842.
Лісты
- Do W. Wielogłowskiego 2 listy z roku 1842, rękopis: Biblioteka PAN Kraków, sygn. 1834 k. 3-6.
Зноскі
- 1 2 3 Бучинский Винцентий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 94. — 737 с.
- 1 2 3 4 5 6 БУЧЫНСКІ Вінцэнцій
- 1 2 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
- 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
Літаратура
- Ткачов, С. Ханас, В. Бучинський Вінцент // Тернопільський енциклопедичний словник. — Тернопіль: видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004—2010. — ISBN 966-528-197-6, том 1, 2004.
- Шалькевіч В. Ф. 3 гісторыі філасофскай i грамадскапалітычнай думкi Беларусі ў першай трэці XIX ст. / В. Ф. Шелькевіч // Весн. БДУ. Сер. 3. 1992. № 2.
- Darowski, R. Vincent Buczyński SJ (1789-1853): on the Way to a Revival of Thomism / R. Darowski. „Forum Philosophicum”, t. 10: 2005, s. 181–189.
- Darowski, R. Wincenty Buczyński SJ (1789–1853) i jego rola w odnowie tomizmu / R. Darowski. „Edukacja Filozoficzna, t. 50, 2010, s. 261–272.
- Darowski, R. Nauczanie filozofii w Akademii Połockiej / R. Darowski // Pamięć. Historia. Polityka / Red.: Andrzej Paweł Bieś SJ, Marzena Chrost, Beata Topij-Stempińska. – Kraków: Akademia Ignatianum – Wydawnictwo WAM, 2012. – s. 205–218.
- Darowski, R. Filozofia jezuitów na ziemiach dawnej Rzeczypospolitej w XIX wieku: Próba syntezy - Słownik autorów i wykładowców - Antologia tekstów / R. Darowski. – Kraków: Akademia Ignatianum – Wydawnictwo WAM, 2013. – s. 390.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M.(руск.) бел. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
- Ryszard Mienicki: Buczyński Wincenty. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 90. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
- T. 4: Oświecenie. W: Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1966, s. 332—333.