Віталь Георгіевіч Губараў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губараў. Віталь Георгіевіч Губараў (руск.: Вита́лий Гео́ргиевич Гу́барев; 1912 — 1981) — савецкі дзіцячы празаік .
Біяграфія
Дзяцінства пісьменніка прайшло на хутары Вялікая Козінка, дзе ён скончыў 9 класаў школы. З 1931 года працаваў у Маскве, у часопісе «Дружныя рабяты» затым у газетах «Піянерская праўда», «Камсамольская праўда». На працягу шэрагу гадоў быў галоўным рэдактарам «Піянерскай праўды».
У Маскве Губараў сустрэўся з Юліяй Леўтэры, у 1936 годзе яны пабраліся шлюбам. У гэтым шлюбе нарадзілася іх дачка Валерыя, якая стала прататыпам Яло ў казцы «Каралеўства крывых люстэркаў».
Як пісьменнік-фантаст Віталь Губараў дэбютаваў ў 1951 годзе аповесцю-казкай «Каралеўства крывых люстэркаў». Праз год ім была створана аднайменная п’еса, а ў 1963 годзе ў кнізе быў пастаўлены аднайменны кінафільм, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Вядомыя таксама яго фантастычныя казкі «Падарожжа на Ранішнюю зорку», «У трыдзявятым царстве», «Паданні даўніны глыбокай».
Зноскі
- ↑ Виталий Губарев // Internet Speculative Fiction Database — 1995.
- ↑ Vitalij Gubarev // ČSFD — 2001.