Габрыэл Мкртычавіч Сундукян
Габрыэл Мкртычавіч Сундукян (11 ліпеня 1825, Тыфліс — 29 сакавіка 1912, Тыфліс) — армянскі пісьменнік, драматург, адзін з арганізатараў армянскага тэатра.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Тыфлісе ў багатай купецкай сям’і.
- 1846—1850 — навучанне на ўсходнім аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, атрымаў ступень кандыдата ўсходніх моў і прызначэнне на пасаду перакладчыка ў канцылярыю каўказскага намесніка
- 1850—1853 — працаваў перакладчыкам пры канцылярыі намесніка Каўказа, затым начальнікам гаспадарчага аддзела Каўказскага кіравання дарог у Тыфлісе.
- 1853—1858 — за перадавыя погляды звольнены са службы і сасланы ў горад Дзербент
- 1858 — вярнуўся ў Тыфліс
Усё жыццё быў на дзяржаўнай службе, даслужыўся да генеральскага чыну (сапраўдны стацкі саветнік).
Зноскі
- ↑ http://armeniandrama.weebly.com/uploads/2/2/4/5/22453962/a_brief_history_of_armenian_theatre.txt
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).