Габрыэль Асоўскі
Габрыэль Асоўскі (польск.: Gabriel Ossowski; 1816, Магілёўская губерня — 30 сакавіка 1874, Варшава) — польскамоўны пісьменнік. У рамане «Таямнічае даміно» (1845) ужываў беларускую мову ў дыялогах і быў сярод першых, хто скарыстаўся ў беларускай лацінцы літарай ŭ.
Біяграфія
Габрыэль Асоўскі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Магілёўскай губерні, вучыўся ў Вільні, а пазней працаваў інспектарам правіянцкіх магазінаў у Расейнах і Плоцку. Быў жанаты з Генрыетай Мінгаўзен, меў шмат дзяцей.[1]
Зноскі
- ↑ Антон Францішак Брыль. Беларускія фрагменты ў рамане «Таямнічае даміно» Габрыэля Асоўскага // Роднае слова, № 12/2021.