Гальфрыд Монмуцкі
Гальфрыд Монмуцкі (лац.: Galfridus Monemutensis, вал.: Gruffudd ap Arthur альбо Sieffre o Fynwy, англ.: Geoffrey of Monmouth) (каля 1100 — каля 1155) — валійскі біскуп і пісьменнік, аўтар псеўдагістрычнага твору «Гісторыя каралёў Брытаніі», які моцна паспрыяў папулярнасці паданняў пра караля Артура.
Месца нараджэння Гальфрыда невядомае, магчыма валійскі горад Монмут. Верагодна, Гальфрыд быў брэтонцам па паходжанні. Навучаўся ў Оксфардзе. 21 лютага 1152, праз дзесяць дзён пасля святарскага пасвячэння, Гальфрыд быў пасвечаны ў біскупы кентэрберыйскім архібіскупам Тэабальдам і пастаўлены на чале дыяцэзіі Сент-Асаф.
Першым вядомым творам Гальфрыда сталі «Прароцтвы Мерліна» (Prophetiae Merlini). Затым з’явілася «Гісторыя каралёў Брытаніі» (Historia Regum Britanniae), псеўдагістрычная кампіляцыя, у якой род кельцкіх уладараў Брытаніі выводзіўся ад траянцаў. Твор меў вялікі поспех у Еўропе. Апошні твор Гальфрыда — паэма «Жыццё Мерліна», якая абапіралася на валійскія паданні, але была напісана гекзаметрам на ўзор антычнай класікі.
Зноскі
- ↑ Geoffrey of Monmouth // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Geoffrey of Monmouth // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Geoffrey of Monmouth. The History of the Kings of Britain. (Trans. Lewis Thorpe). London: Penguin Books, 1966. ISBN 0-14-044170-0
- John Jay Parry & Robert Caldwell. Geoffrey of Monmouth // Arthurian Literature in the Middle Ages / Roger S. Loomis (ed.). Oxford: Clarendon, 1959. ISBN 0-19-811588-1
- John Morris. The Age of Arthur: A History of the British Isles from 350 to 650. New York: Barnes & Noble Books: 1996 (1973). ISBN 1-84212-477-3
Спасылкі
- Latin Chroniclers from the Eleventh to the Thirteenth Centuries: Geoffrey of Monmouth (англ.)
- Факсіміле Чорнай Кнігі з Бэзінгверка на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Уэльса
- Факсіміле рукапісу Peniarth 20, дзе ўтрымліваецца яшчэ адна версія Brut y Tywysogion