Галіна Міхайлаўна Дубянецкая
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубянецкая. Галіна Міхайлаўна Дубяне́цкая (20 жніўня 1962, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладніца.
Біяграфія
Дачка выдаўца і пісьменніка Міхала Дубянецкага, сястра тэолага Ірыны Дубянецкай.
Скончыла Мінскі інстытут замежных моў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах «Унія», «Крыніца». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыве ў Мінску.
Творчасць
Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім і замежным друку, у альманахах і анталогіях. У 2008 годзе выдала кнігу паэзіі «Анадыямэна».
Сям’я
У шлюбе з паэтам Сержуком Сысам.
Спасылкі
- Старонка на сайце СБП Архівавана 17 сакавіка 2020.
- Галіна Дубянецкая. Літрадыё