wd wp Пошук:

Сяржук Сыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сыс. Сяржук Сыс (нар. 1962, в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст.

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Жыве ў Мінску.

Творчасць

Вершы С. Сыса друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011)[1] і «Павук» (2014). Творы перакладаліся на англійскую, польскую, рускую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы.

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).
  • Пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[2]
  • Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з кастрычніка 2010).

Зноскі

  1. С. Сыс. Стрэмка (вершы)
  2. Фестиваль одного стихотворения. Призеры

Літаратура

  • Сыс Сяржук // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Сыс Сяргей // Камунікат: Нашы аўтары — Эл.рэсурс http://kamunikat.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be