Ганна Кандрацюк
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандрацюк. Ганна Кандрацюк-Свярубская (нар. 1965, Катлоўка, гміна Нараў, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — беларуская пісьменніца з Падляшша.
Нарадзілася у ў сям’і Яна і Мар’і (з дому Міхалевіч). Вучылася ў школе ў Ласінцы, пасля ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы. У 1991 скончыла Варшаўскі ўніверсітэт, адзяленне русістыкі і прыкладной лінгвістыкі. Тэма магістарскай дысертацыі: «Этыка і эстэтыка ў паэзіі Наталлі Арсенневай». З 1993 года працуе ў тыднёвіку «Ніва», дзе вядзе рубрыку для дзяцей і моладзі «Зорка». Жыве ў Беластоку.[1]
Аўтарка кніжкі пра забытага музыканта з Сакольшчыны Яна Тарасевіча — «W stronę Tarasiewicza» (Беласток, 2002, другое выданне 2004). У 2006 выйшаў яе аўтарскі кампакт-дыск «Журылася Катэрына», у які ўвайшлі 13 старажытныя песні з яе роднай хаты і наваколля. Песні Ганны Кандрацюк ужытыя як музычная ілюстрацыя ў фільмах Яна і Бажэны Валенцікаў пра Белавежскую пушчу. У 2007 выйшаў зборнік апавяданняў «Царская трызна». У 2013 выдала кнігу на польскай мове «Białoruś. Miłość i marazm» (Fundacja Sąsiedzi). У 2017 выйшла кніга «Па Прыпяці па Нобель», якая ўвайшла ў лонг-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Спасылкі
- W stronę Tarasiewicza
- Журылася Катэрына
- Царская трызна
- Białoruś. Miłość i marazm
- Па Прыпяці па Нобель