wd wp Пошук: ⬜

Ганна Рыгораўна Бондарава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бондарава. Ганна Рыгораўна Бондарава (нар. 10 чэрвеня 1980, Мінск) — беларуская і французская мадэль, актрыса

, спявачка, музыкант і пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася 10 чэрвеня 1980 года ў Мінску ў сям’і інжынераў. Атрымала сярэднюю адукацыю ў школе-гімназіі з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, а таксама скончыла музычную школу па класе фартэпіяна.

У 1996 годзе на конкурсе «Супермадэль Беларусі» Ганна атрымала тытул «Міс фота», пасля чаго ёй прапанавалі падпісаць кантракт з французскім мадэльным агенцтвам. У Францыі яна зрабіла паспяховую мадэльную кар’еру, працавала ў дамах моды Christian Dior, Chane, Kenzo, Carven, Louis Vuitton, Céline, Cacharel, Issey Miyake, Yves Saint Laurent, Salvatore Ferragamo. Як мадэль з’яўлялася ў часопісах Elle, Vogue, Marie Claire, Cosmopolitan, Madame Figaro; была тварам брэнда Marks & Spencer; удзельнічала ў рэкламныхкампаніях Lancaster, Nina Ricci, Pierre Balmain, Kanebo.[1][2]

У 2009 годзе Ганна стала тварам рэкламнай кампаніі МТС.[3]

У 2002 годзе скончыла Парыжскую кансерваторыю па класе фартэпіяна, затым — Парыжскую акцёрскую школу (клас Раберта Кардзье[fr]).

У Лос-Анджэлесе знялася ў рэкламнай кампаніі «Police» разам з Джорджам Клуні.[4][5]

У 2005 годзе дэбютавалана вялікім экране ў фільме «Райскі бункер» у пары з легендай французскага кінематографа Жан-П’ерам Каселем. У 2006 годзе актрыса сыграла адну з роляў у кінакамедыі «Герой сям’і» французскага рэжысёра Цьеры Кліфа.

Ганна — член саюза кампазітараў Францыі (SACEM). У 2005 годзе лірычная балада Ганны Бондаравай «Свяшчэнная зорка» на рускай мове была ўключана ў зборнік «Лепшы рускі рок у Парыжы». Мастак Сяргей Міхайлавіч Чэпік намаляваў для дыска графічны партрэт Ганны.[6]

У 2005 годзе Ганна з’явілася на вокладцы юбілейнага выдання часопіса «Русская мысль» (Вялікабрытанія) — адзінага нумара, выпушчанага на французскай мове спецыяльна да 125-годдзя.

У 2010 годзе сыграла ў фільме «Брэсцкая крэпасць». Таксама ў 2010 годзе сыграла галоўную ролю ў фільме Касіюса Маціяса «Гэта шчаслівая выпадковасць». У 2011 годзе Ганна знялася ў дэбютнай карціне ірландскага рэжысёра Аляксандры Мак-Гінес «Лотафагі».

У 2012 годзе сыграла галоўную жаночую ролю ў серыяле «Скрасці Бельмандо».[7]

У 2019 годзе Ганна апублікавала свой першы раман «Месяцавы каўчэг». Урывак з кнігі раней быў надрукаваны ў літаратурным альманаху «Из Парижа. Русские страницы». Неўзабаве выйшла другая, аўтабіяграфічная, кніга «Майкінг-оф: Праўдзівыя хронікі»

Фільмаграфія

Бібліяграфія

  • «Месяцавы каўчэг» (2019)
  • «Майкінг-оф: Праўдзівыя хронікі» (2019)
  • «Супермадэль назаўжды» (2019)
  • «Фрыстайл 4Love» (2019)

Дыскаграфія

Міні-альбомы

  • Fearless (2019)

Сінглы

  • Blue Jet (2018)
  • Célestine (2018)
  • The Game (2018)
  • Hold on to the Stars (2018)
  • L’étoile sacrée (2018)
  • Kiss Your Smile (2018)
  • Melody of Rain (2018)
  • Hair Clip (2018)
  • Foreign Affair (2018)
  • Kaleidoscope (2019)
  • The City (2019)
  • Wings of Love (2019)
  • Mercy (2019)
  • L’aube éternelle (2019)
  • Astro Pure (2019)
  • Nuits blanches (2019)
  • Joy (2019)
  • Angel Fever (2019)
  • Only Jesus (2019)

Зноскі

  1. ↑ Татьяна Шахнович Анна Бондарева: «Перед съемками с Джорджем Клуни для меня провели мастер-класс по общению со звездой»(нявызн.). Камсамольская праўда (8 кастрычніка 2009).
  2. ↑ Минск и Лондон связала красота(нявызн.). Агульнанацыянальнае тэлебачанне (16 ліпеня 2011).
  3. ↑ Анна Бондарева-актриса в рекламе МТС
  4. ↑ Rebecca Camber, Barbara Davies Married Reading University fine art professor, 55, LOSES his four-year fight to save his job after tryst with a student half his age - as it’s revealed wife he cheated on is a model, 37, who starred in luxury sunglasses advert with George Clooney(нявызн.). Daily Mail (22 чэрвеня 2018).
  5. ↑ Jon Rogers Professor loses fight for job after ‘cheating with student on model wife who starred in advert with George Clooney’(нявызн.). The Sun (23 чэрвеня 2018).
  6. ↑ Meilleur Rock Russe A Paris
  7. ↑ Юлия Гордиенко Актриса Анна Бондарева: Минск с его количеством девушек на каблуках напоминает курортный городок(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (10 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 16 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be