Ганна Саксэ
Га́нна Са́ксэ (лат.: Anna Sakse, у шлюбе А́бзаланэ (лат.: Abzalone); 16 студзеня 1905, хутар Лаўзас, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гулбэнскі край, Латвія — 2 сакавіка 1981, Рыга, ЛатССР, СССР) — латышская пісьменніца. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1946). Народная пісьменніца Латвіі (1965).
Біяграфія
Вучылася ў 1925—1927 гадах у Латвійскім універсітэце ў Рызе. З 1934 года ў нелегальным Аб’яднанні рэвалюцйных пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў. Друкавалася з 1927 года.
Творчасць
Раман «Працоўнае племя» (1941) пра жыццё латышскай вёскі з 1870-х гг. да рэвалюцыі 1905—1907. Раман «На гару» (кнігі 1—2, 1948, Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра аднаўленне латышскай вёскі пасля Вялікай Айчыннай вайны і першыя крокі калектывізацыі, раман «Іскры сярод ночы» (ч. 1—2, 1951—1957) пра жыццё інтэлігенцыі даваеннай Латвіі. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Вяртанне да жыцця» (1945), «Рэзкі акорд» (1946), зборнікаў казак «Каваль шчасця» (1960), «Кароль Пік» (1962), «Казкі пра кветкі» (1966), твораў для дзяцей, нарысаў.
Пераклад
На беларускую мову некаторыя творы Саксэ пераклалі А. Васілевіч, У. Васілевіч, В. Рабкевіч.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Беларускія пераклады
у кнігах:
- Латышскія апавяданні. Мн., 1956;
- Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978;
- Песня Даўгавы. Мн., 1986;
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх