wd wp Пошук:

Ганна Уладзіміраўна Крофта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўчыннікава. Га́нна Уладзіміраўна Крофта (у дзявоцтве Аўчы́ннікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гродна) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 года ў Гродне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, вучылася ў аспірантуры гэтага ж універсітэта. У 2014 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[1].

Творчасць

Аўтар публікацый у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газеце «Наша Ніва», калектыўных зборніках.

У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песню Лэслі Найфа «Людзі на балоце».

Бібліяграфія

  • 2011 — «Ад зачыненай брамы», зборнік паэзіі

Узнагароды

У 2005 годзе стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2]

Зноскі

  1. Крофта Ганна Уладзіміраўна Архівавана 12 красавіка 2021.
  2. Літаратурная прэмія «Залаты апостраф»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be