Ганс Сакс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакс. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Закс.
Ганс Сакс (таксама Ганс Закс) (ням.: Hans Sachs; 5 лістапада 1494, Нюрнберг — 19 студзеня 1576, Нюрнберг) — галоўны паэт нямецкага Адраджэння, майстарзінгер і драматург .
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1494 годзе ў сям’і краўца. Наведваў лацінскую школу, затым у 1509—1511 гадах вучыўся шавецкай справе, затым пяць гадоў быў вандроўным чаляднікам. У гэты час ён апынуўся ў Інсбруку пры двары імператара Максіміліяна I, верагодна, менавіта там вырашыў вывучыць мастацтва майстарзанга. Пачаў навучанне ў Мюнхене ў Леанарда Ноненбека, а з 1520 пасяліўся ў Нюрнбергу, дзе стаў майстрам шавецкай справы і адначасова актыўным удзельнікам і адзін час старшынёй таварыства майстарзінгераў. У 1519 годзе ажаніўся з 17-гадовай Кунігундай Кройцэр, якая памерла ў 1560 годзе. У 1561 годзе ўзяў шлюб другі раз, на маладой ўдаве Барбары Харшэр. Ад першага шлюбу меў 7 дзяцей, ні адзін з якіх яго не перажыў. З самага пачатку падтрымаў Рэфармацыю ў варыянце Марціна Лютэра. Першапачаткова атрымаў вядомасць як паэт менавіта вершамі, якія тлумачылі ідэі рэфармацыі. Напісаў больш за 6000 вершаў і стаў адным з самых вядомых паэтаў XVI стагоддзя.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Сакс Ганс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Браун Ф. А. Ганс Сакс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 95–96.
- 1 2 Goetze E. Sachs, Hans // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1890. — Т. 30. — S. 113–127.
Літаратура
- Сініла Г. В. Сакс Ганс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 91. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганс Сакс