wd wp Пошук: ⬜

Гары Гарысан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарысан. Гары Гарысан (12 сакавіка 1925, Стэмфард — 15 жніўня 2012) — амерыканскі пісьменнік-фантаст і рэдактар, які апошнія гады пражываў у Ірландыі. Аўтар больш за 200 выдадзеных апавяданняў і 35 раманаў. Вядомы як аўтар папулярных серый кніг у жанры навуковай фантастыкі: «Свет смерці», «Эдэм» і «Стальны Пацук».

Жыццяпіс

Яго маці вырасла ў Санкт-Пецярбургу і пераехала ў ЗША, калі ёй было каля 15 гадоў.

З 1943 па 1946 гады Гарысан быў сяржантам ВПС ЗША. З 1956 года Гарысан стаў прафесійным літаратарам. Ён свабодна валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку — эсперанта.

У Гарысана было двое дзяцей: сын Тод і дачка Мойра.

Творчасць

Першаю кніжкаю быў выдадзены яго раман «Неўгамаваная планета» («Deathworld» 1960), якая ў наступныя гады была падоўжаная ў трылогію героя Язона дын Альта «Спецыяліст па этыцы» («Deathworld 2» 1964) і «Барбары-вершнікі» («Deathworld 3» 1968).

Пераклады на беларускую мову

  • Зоркі і палосы назаўсёды[4]

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. ↑ R.I.P. Harry Harrison, creator of the Stainless Steel Rat, Bill the Galactic Hero, and Soylent Green Праверана 15 жніўня 2012.
  4. ↑ Планы выкладання кніг Архівавана 17 мая 2012. Кніжная палічка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be