wd wp Пошук:

Гары Турк

Harry Thürk, 1967

Га́ры Турк (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія24 лістапада 2005, Веймар) — нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (19711983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 19721995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў[5], 10 крымінальных раманаў[5], 11 кінасцэнароў[5]. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн.[5], перакладаліся на 14[5] моў, агульным тыражом каля 7―9 млн.[5] Лаўрэат 12 ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР[6].

У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В’етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.

З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (19641980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953в’етнамскай войнах.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Harry Thürk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 6 Даныя 2007.
  6. Даныя 1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be