wd wp Пошук:

Гарыет Бічэр-Стоу

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бічэр. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стоу.

Га́рыет Элі́забет Бі́чэр-Стоу (англ.: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канектыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Хартфард, Канектыкут, ЗША) — амерыканская пісьменніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома».

Біяграфія

Гарыет Элізабет нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Уорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцці рабства. Доўгі час будучая пісьменніца была настаўніцай у заснаванай яе сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоу, прафесара багаслоўя ў Андаверы (Масачусетс).

У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночай адукацыі і знішчэння рабаўладання. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоу — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амерыцы тыражом 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданняў у Англіі і быў перакладзены на 20 моў. У адказ на праклёны і абвінавачанні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоу за гэту казань вызвалення неграў з боку рабаўладальнікаў і іх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцця, часта нават да мізэрных падрабзянасцей.

Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 надрукавала ў адным амерыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцця жонкі Байрана», у якім узвяла на вялікага паэта абвінавачанне ў пералюбным сужыцці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэнне ў Амерыцы і Еўропе, і хоць Бічэр-Стоу намагалася апраўдацца і пацвердзіць абвінавачанне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасцю асяроддзя, у якім Бічэр-Стоу жыла з часу свайго замужжа.

Дом у Брансуіку (штат Мэн), дзе была напісана «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў спісе найістотных славутасцей ЗША.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Harriet Beecher Stowe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1036.
  4. 1 2 http://web.archive.org/web/20170323042012/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/harriet-beecherstowe
  5. https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Harriet_Beecher_Stowe
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118618784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. Encyclopædia Britannica Праверана 2 чэрвеня 2020.
  8. Бичер-Стоу, Гарриэт // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 19.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменніцы XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты ЗША Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be