Гаўрыла Раманавіч Дзяржавін
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяржавін.
Гаўрыіл (Гаўры́ла) Рама́навіч Дзяржа́він (3 (14) ліпеня 1743, Казань, Расійская імперыя — 8 (20) ліпеня 1816) — выдатны рускі паэт эпохі Асветніцтва, прадстаўнік класіцызма ў літаратуры, які значна яго рэфарміраваў. У розныя гады займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады: кіраўнік Аланецкага намесніцтва (1784—1785), губернатар Тамбоўскай губерні (1786—1788), кабінет-сакратар Кацярыны II (1791—1793), прэзідэнт Камерц-калегіі (з 1794), міністр юстыцыі (1802—1803). Член Расійскай акадэміі ад моманту яе заснавання.
Верш «Правіла жыць» перакладзены Васілём Зуёнкам[4].
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Gavrila Derzhavin // https://pantheon.world/profile/person/Gavrila_Derzhavin Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gawrila Romanowitsch Derschawin // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаўрыла Раманавіч Дзяржавін