Гвюдні Ёўханесан
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Загаловак гэтага артыкула — ісландскае асабістае імя. У ісландцаў, за рэдкімі выключэннямі, няма прозвішчаў; частка імя, якая сканчаецца на «-сан» або «-доўцір», з’яўляецца не прозвішчам, а іменем па бацьку. Па імені па бацьку звяртацца да ісландцаў не прынята; чалавека, апісанага ў гэтым артыкуле, правільна зваць Гвюдні. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гвюдні. Гвю́дні То́дласіюс Ё́ўханесан (ісл.: Guðni Thorlacius Jóhannesson; 26 чэрвеня 1968, Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Ісландыі з 2016 года.
Біяграфія
Гвюдні скончыў Рэйк’явікскую гімназію (1987), універсітэт Уорвіка (Англія) са ступенню бакалаўра гісторыі і паліталогіі (1991) і ўніверсітэт Ісландыі са ступенню магістра мастацтваў па гісторыі (1997). У 1999 атрымаў званне магістра студыяў універсітэта Оксфарда, у 2003 — доктара філасофіі па гісторыі Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі[3].
Чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Ісландыі, Біфрасцкім універсітэце і ўніверсітэце Лондана. Цяпер працуе старэйшым выкладчыкам гісторыі ва ўніверсітэце Ісландыі. Выдаў некалькі прац па гісторыі Ісландыі, у тым ліку пра трасковыя войны, фінансавы крызіс 2008—2011 гадоў і інстытут прэзідэнцтва. Апісаў біяграфію Гюнара Торадсена(англ.) бел. і кнігу пра прэзідэнцкі тэрмін Крыст’яўна Эльд’яўдна.
25 чэрвеня 2016 года абраны новым прэзідэнтам Ісландыі з 39,1 % галасоў[4], стаўшы ва ўзросце 48 гадоў наймаладзейшым прэзідэнтам. Пасаду заняў 1 жніўня[5].
Сям’я
Маці — настаўніца і журналістка Маргрэт Тодласіюс, бацька — настаўнік фізкультуры і трэнер Ёўханес Саймюндсан[6] (памёр у 42-гадовым узросце ад раку). Гвюдні мае двух братоў — Патрэкюра, колішняга іграка гандбольнай зборнай Ісландыі[6], цяпер трэнера аўстрыйскай зборнай, і Ёўханеса, сістэмнага аналітыка. У дзяцінстве гандболам займаўся і Гвюдні[6][7].
У 2004 годзе Гвюдні Ёўханесан ажаніўся з канадкай Элайзай Рыд, з якой пазнаёміўся ў Вялікабрытаніі падчас навучання. З ёй маюць чатырох дзяцей, яшчэ адну дачку Гвюдні мае ад папярэдняга шлюбу.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 https://ugla.hi.is/pub/hi/simaskra/cv_en/c8861dcbb1a1.pdf
- ↑ Guðni Thorlacius Jóhannesson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Guðni Th. Jóhannesson Ferilskrá» (PDF).
- ↑ Lokatölur komnar úr öllum kjördæmum (нявызн.) (недаступная спасылка) (26 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Political Novice Elected Iceland President Amid Football Fever (нявызн.). NDTV.com (26 чэрвеня 2016). Праверана 26 June 2016.
- 1 2 3 Breaking: Iceland elects new President (нявызн.).
- ↑ Lamdi bróður sinn og nennir ekki að djamma: Öll litlu atriðin sem þú þarft að vita um Guðna en skipta kannski mestu máli - DV(ісл.) .
Літаратура
- Kári í jötunmóð. Saga Íslenskrar erfðagreiningar og Kára Stefánssonar (Reykjavík: Nýja bókafélagið, 1999).
- Völundarhús valdsins. Stjórnarmyndanir, stjórnarslit og staða forseta Íslands í embættistíð Kristjáns Eldjárns, 1968—1980 (Reykjavík: Mál og menning, 2005).
- Óvinir ríkisins. Ógnir og innra öryggi í kalda stríðinu á Íslandi (Reykjavík: Mál og menning, 2006).
- Þorskastríðin þrjú. Saga landhelgismálsins 1948—1976 (Reykjavík: Hafréttarstofnun Íslands, 2006).
- Hrunið. Ísland á barmi gjaldþrots og upplausnar (Reykjavík: JPV, 2009)
- Gunnar Thoroddsen. Ævisaga. (Reykjavík: JPV, 2010)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гвюдні Ёўханесан
- Афіцыйная старонка