Гвіда Гвініцэлі
Гвіда Гвініцэлі (італ.: Guido Guinizelli dei Principi; каля 1230-1276) — найбуйнейшы з паэтаў Італіі да Дантэ і непасрэдны настаўнік Дантэ ў лірыцы.
Біяграфія
Паходзіў з Балонні са старажытнай знакамітай сям’і. Памёр у выгнанні. Да нас дайшла толькі нязначная колькасць твораў Гвініцэлі (канцон і санетаў), але гэтыя творы лічацца першымі ўзорамі арыгінальнай італьянскай паэзіі. Да Гвініцэлі італьянская паэзія, «сіцылійская школа», наследвала творы правансальскіх трубадураў; Гвініцэлі спалучыў у сваёй творчасці, з аднаго боку, філасофскія і спірытуалістычныя элементы (канцоны), успрынятыя Дантэ ад Гвініцэлі, а з другога - паэтычны рэалізм (некаторыя санеты Гвініцэлі - рэальныя малюнкі, незвычайныя для яго папярэднікаў). Школа Гвініцэлі, так званая «Балонская», з’яўлялася першым носьбітам «dolce stil novo» - «салодкага новага стылю».
Бібліяграфія
Зноскі
- ↑ Inglese G. GUIDO Guinizzelli // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 61.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner