wd wp Пошук:

Гвіда Гезэле

Гвіда Гезэле (нідэрл.: Guido Gezelle, МФА: [ˈɣidoː ɣəˈzɛlə]) (1 мая 1830, Бругэ — 27 лістапада 1899, там жа) — фламандскі паэт, філолаг, фалькларыст, лірык, член Каралеўскай фламандскай акадэміі мовы і літаратуры; сын гарадскога садоўніка і сялянкі, па прафесіі каталіцкі святар. Валодаў 15 мовамі і лічыўся адным з лепшых знаўцаў старажытнагерманскіх тэкстаў.

Творчасць

Паэзія Гезэле зрабіла рэвалюцыю ва фламандскай літаратуры: ён у перыяд панавання рамантызму пісаў свабодным вершам.

Знакамітыя зборнікі вершаў Гезэле — «Dichtoefningen» (1858), «Kerkhofblommen» (1858) і «Gedichten, Gesangen en Gebeden» (1861). Асноўны іх змест — ідылічныя сцэны з жыцця сялян, натуралістычныя малюнкі з жыцця жывёл і прыроды, напісаныя яркімі, крыклівымі фарбамі. Сучасная Гезэле крытыка рэзка асудзіла яго за разбурэнне традыцыйнай паэтычнай формы, і Гезэле на працягу 30 гадоў нічога не пісаў. І толькі ў 1880-х гг., калі ў Нідэрландах паўстаў рух «De Nieuwe Gids», a ў Фландрыі выступіла група «Van Nu en Straks» (1893), Гезэле быў прызнаны літаратурным правадыром і наватарам. Творы Гезэле пісаў на нідэрландскай мове, але з моцным уплывам роднай заходне-фламандскай гаворкі, бо быў праціўнікам выкарыстання адзінага з нідэрландцамі літаратурнай мовы. Яго творы аказалі ўплыў на развіццё літаратуры на заходне-фламандскай гаворцы.

Зноскі

  1. 1 2 Guido Gezelle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Guido Gezelle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Гезелле Гвидо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/232310/Guido-Gezelle
  5. http://www.britannica.com/topic-browse/Literature/Western-Literature/Belgian-Literature/2
  6. http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/belgium/befamous.htm

Літаратура

  • Dichtwerken, 3 тт., Amsterdam.
  • Herwerden C. A. B., van, Guido Gezelle, Haarlem, 1903.
  • Vermeylen A., Guido Gezelle, «Revue de Belgique», июль 1906.
  • Rudder May, de, Guido Gezelle, Turnhont, 1919.
  • Gezelle Caesar, Voor onze misprezen moedertaal, Amsterdam, 1923.
  • Walgrave A., Het leven van Guido Gezelle, Amsterdam, 1923.
  • Kloos W., Guido Gezelle, Nieuwere Litteraturgeschichte, IV, 16.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Фландрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be