Гектар Ходлер
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходлер. Гектар Ходлер (Гектар Годлер) (ням.: Hector Hodler; 1 кастрычніка 1887, Жэнева — 31 сакавіка 1920, Лезен) — швейцарскі эсперантыст, які аказаў вялікі ўплыў на ранні эсперанта-рух.
Біяграфія
Ходлер быў сынам швейцарскага мастака Фердынанда Ходлера, які пасля перыяду беднаты раптам стаў вельмі забяспечаным чалавекам. Ва ўзросце 16 гадоў Гектар Ходлер разам са сваім аднакласнікам Эдмонам Прыва вывучылі эсперанта і неўзабаве заснавалі клуб і часопіс Малады эсперантыст(эсп.) бел.. Школьная лава была іх рэдакцыйным офісам пяць гадоў, цягам якіх яны кіравалі вытворчасцю часопіса, яго рассыланнем і адказвалі на допіс. Крыху пазней яны пазнаёміліся з мовамі неўтраль і болак(эсп.) бел., каб самастойна пераканацца, ці была эсперанта сапраўды «лепшай» міжнароднай мовай. Апроч часопіса «Малады эсперантыст», Халер пісаў артыкулы для часопіса Tra La Mondo(эсп.) бел. (Вакол свету) і пераклаў папулярную навэлу «Поль і Віржыні» Ж.-А. Бернардына дэ Сэн-П’ера (1905).
У 1906 годзе, калі праходзіў 2-гі сусветны кангрэс эсперантыстаў, ён убачыў у арганізацыйных прапановах Тэафіля Русо(эсп.) бел. і Альфонса Карлеса(эсп.) бел. шанец для консулаў эсперанта (эспер.: konsuloj) рэалізаваць яго план па арганізацыі ўзаемадапамогі сярод людзей добрай волі. Гэта было зародкам Сусветнай асацыяцыі эсперанта (эспер.: Universala Esperanto Asocio, UEA), сузаснавальнікам якой Ходлер пасля стаў.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1058766473 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- 1 2 Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
- ↑ https://www.bilan.ch/opinions/etienne-dumont/un-livre-a-paru-sur-hector-hodler-le-fils-de-qui-voulait-propager-lesperanto Праверана 21 лютага 2021.