Генадзь Якаўлевіч Шмань
Генадзь Якаўлевіч Шмань (3 верасня 1931, в. Бяскатава, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 10 сакавіка 1999)[1] — журналіст, пісьменнік.
Біяграфія
Пасля заканчэння школы працаваў у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». У гэты час пачынаецца яго літаратурная дзейнасць. У 1961 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Саюза пісьменнікаў СССР.
Творчасць
Зборнікі вершаваных і празаічных твораў на рускай і беларускай мовах: «С добрым утром» (1958), «Жывое срэбра» (1960), «Колос на ладони» (1963), «Сундуковские гостинцы» (1965), «Седой Федька» (1968), «Солнечные кони» (1986), «Журавинка» (1990).
Зноскі
- ↑ Шмань, Г. Солнечные кони: стихи/ Г. Шмань.- Тула: Приокское кн. изд-во, 1986.- 112 с.:ил. Архівавана 16 чэрвеня 2020.
Літаратура
- Шмань Генадзь Якаўлевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 721.