Генры Фрэнсіс Кэры
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кэры. Генры Фрэнсіс Кэры (англ.: Henry Francis Cary; 6 снежня 1772, Гібралтар — 14 жніўня 1844, Лондан) — англійскі пісьменнік.
Яго пераклад «Боскай камедыі», выкананы белым вершам, лічыцца адным з лепшых. Таксама ён напісаў шэраг крытыка-біяграфічных нататкаў пра старафранцузскіх і англійскіх паэтаў, надрукаваных ананімна ў «London Magazine», і перакладаў творы Арыстафана і Піндара.
Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. У 1796 годзе Кэры прыняў англіканскае пасвячэнне і пазней быў памочнікам бібліятэкара ў Брытанскім музеі. Пераклад «Пекла» выйшаў у 1805-06, уся «Боская камедыя», пад назвай «Адкрыццё» (англ.: The Vision), або «Пекла, Чысцец і Рай» —- у 1814 годзе.
Зноскі
- 1 2 Henry Francis Cary // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Henry Francis Cary // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Henry Francis Cary // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Літаратура
- Кэри, Генри Фрэнсис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.