Генрых Латвійскі
Генрых Латвійскі, або Генрых Лет (лац.: Henricus de Lettis, ням.: Heinrich von Lettland, лат.: Latviešu Indriķis; 1187/1188, Ніжняя Германія — пасля 1259) — каталіцкі святар Рыжскага архібускупства, місіянер сярод латгалаў абапал Імеры[lv]. Аўтар «Хронікі Лівоніі»[5].
Біяграфія
У сваёй «Хроніцы» Генрых паслядоўна ўжывае займеннік «мы», кажучы пра немцаў. Аднак, следам за Андрэйсам Пумпурсам у эпасе «Лачплэсіс», латвійская гістарыяграфія 1-й паловы XX ст. пачынаючы з Арведа Швабэ(руск.) бел. настойвае, што Генрых быў латышом[6] (магчыма, узятым у дзіцячым узросце на выхаванне немцамі).
Выхоўваўся ў манастыры аўгусцінцаў(руск.) бел. у Зегеберге(руск.) бел. на гары Сегэ ў Галштыніі. У 1205 годзе Генрых юнаком трапіў у Рыгу[5] і пазней пачаў місіянерскую дзейнасць у Лівоніі. У 1208 годзе пасвечаны біскупам Альбертам у святара, атрымаў прыход у Рубенэ(лат.) бел. (Папендорф, ням.: Ymera) за 12 км на поўнач ад Вендэна, пазней нададзены яму ў леннае ўладанне.
У 1225—1227 гадах Генрых склаў «Хроніку Лівоніі» (лац.: Chronicon Livoniae, ням.: Livländische Chronik), дзе падрабязна апісаў падзеі нямецкай каланізацыі і гісторыю навяртання ў хрысціянства куршаў, ліваў, латгалаў, эстаў і селаў. Хронікі Генрыха — найбольш аўтарытэтная крыніца па гісторыі Лівоніі канца XII і пачатку XIII стагоддзяў[5], адметная дэталёвым апісаннем фактаў, дакладнасцю імёнаў, геаграфічных назваў, храналогіі[5].
Навуковыя выданні Хронікі
- Leonid Arbusow, Albert Bauer (Hrsg.): Heinrici Chronicon Livoniae / Heinrichs Livländische Chronik. (Monumenta Germaniae Historica(руск.) бел.; SS rer. Germ.; 31). 2. Auflage. Hahn, Hannover 1955;
- E. Pabst (Hrsg.): Heinrich’s von Lettland Livländische Chronik. Ein getreuer Bericht wie das Christenthum und die deutsche Herrschaft sich im Lande der Liven, Letten und Ehsten Bahn gebrochen. Nach Handschriften mit vielfacher Berichtigung des üblichen Textes aus dem Lateinischen übersetzt und erläutert. Gressel, Reval 1867;
- «Хроника Ливонии» Генриха Латвийского Архівавана 21 лютага 2020. / Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е издание.
У мастацтве
Генрых Латвійскі стаў героем паэмы Візмы Бэлшавіцы «Заўвагі Генрыха Латвійскага на палях Лівонскай хронікі» (лат.: Indriķa Latvieša piezīmes uz Livonijas hronikas malām, 1969), дзе вобраз латыша-храніста, вымушанага прыхільна апісваць заваёвы чужога яму рэжыму, выкарыстаны паэтэсай, як лічыцца, каб выказаць сваё стаўленне да савецкага рэжыму ў Латвіі[6]. Генрых Латвійскі адзін з галоўных персанажаў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», таксама згадваецца ў аповесці Уладзіміра Арлова «Дзень калі ўпала страла».
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119318679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Henricus Lettus // opac.vatlib.it
- 1 2 Henricus Lettus // MAK
- ↑ LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
- 1 2 3 4 Генрих Латвийский // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
- 1 2 Linda Kaljundi, Kaspars Kļaviņš. The Chronicler and the Modern World: Henry of Livonia and the Baltic Crusades in the Enlightenment and National Traditions // Crusading and Chronicle Writing on the Medieval Baltic Frontier: A Companion to the Chronicle of Henry of Livonia / Edited by Marek Tamm, Linda Kaljundi and Carsten Selch Jensen. — Ashgate Publishing, Ltd., 2011. — P. 445—449. (англ.)
Літаратура
- Генрих Латыш // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Iben Fonnsberg-Schmidt, Papieże i krucjaty bałtyckie 1157—1254, przekł. Bogusław Solecki, Warszawa 2009, s. 27-29.
- Hermann Hildebrand, Die Chronik Heinrichs von Lettland. Magisterarbeit, Dorpat 1867 (Digitalisat)
- Hermann Hildebrand, Heinrich von Lettland, [w:] Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11, Duncker & Humblot, Leipzig 1880, S. 637—639.
- Friedrich Wilhelm Bautz, Heindrich von Lettland, [w:] Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 2, Hamm 1990, ISBN 3-88309-032-8, Sp. 682—683.
Спасылкі
- Arbusov, Leonid(укр.) бел.. Grundriss der Geschichte Liv-, Est- und Kurlands(укр.) бел.. — Riga: Jonck und Poliewsky, 1918.