Георг Гейм
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейм. Георг Гейм (ням.: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршберг, Ніжняя Сілезія — 16 студзеня 1912, Берлін) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з’яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.
Творчасць
Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назвай «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — былі спалены разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.
Беларускія пераклады
- Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, [1] с. — («Паэты планеты»).
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Georg Heym // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Гейм
- Георг Гейм на ПрайдзіСвеце
- Творы Георга Гейма на сайце «Bibliotheca Augustana» (ням.)