Георг Ноймарк
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ноймарк.
Георг Ноймарк (ням.: Georg Neumark; 16 сакавіка 1621 — 8 ліпеня 1681) — нямецкі паэт, кампазітар, музыкант-гамбіст і бібліятэкар.
Біяграфія
Георг Ноймарк нарадзіўся 16 сакавіка 1621 года ў мястэчку Лангензальца ў Цюрынгіі. З 1630 года наведваў гімназію ў Шлейсінгене, а затым перайшоў на гімназію Готы, пасля чаго вучыўся ва ўніверсітэце Кёнігсберга. Быў вельмі дзейным сябрам «Fruchtbringende Gesellschaft» і нюрнбергскага «Blumenorden», аўтар духоўных вершаў.
Яго свецкая паэзія (у зборніках «Poetisch-musikalisches Luslwäldgen» і «Fortgepflantzter poetischer Lustwald»), па водгуку Ф. Ф. Фідлера, «поўная безгустоўні таго часу».
Некаторыя са сваіх вершаў ён сам пераклаў на музыку. Ноймарк напісаў таксама паэтыку і «Neusprossender deutscher Palmbaum» — гісторыю «Fruchtbringende Gesellschaft».
Георг Ноймарк памёр 8 ліпеня 1681 года ў горадзе Веймары, дзе працаваў бібліятэкарам.
Зноскі
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Georg Neumark // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://www.die-fruchtbringende-gesellschaft.de/files/fg_beacon.txt Праверана 24 лютага 2015.