Георг Хэрвег
Георг Хэрвег (Гервег) (ням.: Georg Friedrich Rudolph Theodor Herwegh; 31 мая 1817, Штутгарт — 7 красавіка 1875, Бадэн-Бадэн) — нямецкі паэт.
Увосень 1842 пазнаёміўся з К. Марксам. Зблізіўся з М. А. Бакуніным і А. І. Герцэнам. Гервег стаў адным з вядучых аўтараў «Рэйнскай газеты» і атрымаў прызнанне К. Маркса. У вершы «Партыя» (1842) Гервег адстойваў ідэю партыйнасці паэзіі, якая разумеецца як служэнне сілам прагрэсу. Пісаў сатырычныя вершы, накіраваныя супраць ворагаў Рэвалюцыі 1848-49. У той жа час Гервег зблізіўся з Ф. Ласалем і ў 1863 стварыў гімн для Усеагульнага германскага працоўнага саюза(ням.) бел., апублікаваны ў газеце «Der Landbot»[4].
Пераклад гімна па-беларуску быў апублікаваны ў «Нашай ніве» за 28 верасня 1907 году, №30.
Мяркуемы аўтар перакладу — Якуб Колас.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118550128 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Гервег Георг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Колас Якуб. Збор твораў у 20 т. Том 11. Паэма “На шляхах волі”, Пераклады / рэд. тома М. І. Мушынскі — Мінск: Беларуская навука, 2010