Георгій Афонскі
Георгій Афонскі (груз. გიორგი მთაწმინდელი, გიორგი ათონელი, 1009, Трыялеці — 27 чэрвеня 1065) — грузінскі царкоўны пісьменнік, перакладчык, каліграф. Быў настаяцелем манастыра івераў на Афоне. Узначаліў пры Баграце IV правядзенне рэформаў царкоўна-палітычнага жыцця Грузіі. Перакладаў на грузінскую мову грэчаскія кнігі, аднавіў правільныя тэксты шматлікіх кніг. Асноўныя творы Георгія Афонскага — «Жыціе заснавальнікаў Афона-Іверскай Лаўры Іаана і сына яго Яўхіма».