wd wp Пошук:

Герман Мелвіл

Герман МЕЛВІЛ (англ.: Herman Melville; 1 жніўня 1819, Нью-Ёрк28 верасня 1891) — амерыканскі пісьменнік-рамантык.

Служыў матросам, вандраваў. Уражанні ад падарожжаў у аснове першай кнігі — рамантычнай утопіі «Тайпі» (1846), аповесці «Ому» (1847), «марскіх» раманаў «Рэдберн» (1849), «Белы бушлат» (1850). Філасофскія абагульненні выявіліся ў сатырычнай алегорыі «Мардзі» (1849) і рэалізаваны ў сацыяльна-філасофскім рамане «Мобі Дзік, ці Белы Кіт» (1851, экранізацыя 1956), якія насычаны сімволікай, алюзіямі, рамантычнымі алегорыямі. Аўтар псіхалагічных («П’ер», 1852), гістарычных («Ізраэль Потэр», 1855), сатырычных («Махляр», 1857), філасофскіх («Білі Бад», 1924, экранізацыя 1962; аднайменная опера Б. Брытэна 1951) раманаў, навел (зборнік «Казкі з гаюшчы», 1856), вершаў (зборнікі «Вершы пра вайну», 1866; «Тымалеён», 1891) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118580604 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

  • БелЭн у 18 т. Т.10. - Мн., БелЭн. - 2000.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be