Глыбокая рыфма
Глыбо́кая ры́фма — від багатай рыфмы, у якой супадаюць не толькі націскныя склады, але і некалькі пераднаціскных гукаў. Напрыклад: анке́т— банке́т, гады́ — гарады́, мацыё́лу — мацыё́ну, гало́ўнае — галавало́мных. Усе гэтыя прыклады — з сучаснай беларускай паэзіі, аднак глыбокая рыфма выяўляецца і ў даўніх фальклорных творах:
А там ехаў дварані́н На коніку вараны́м. Літаратура ———-
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.