wd wp Пошук: ⬜

Вячаслаў Пятровіч Рагойша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагойша. Вячаслаў Пятровіч Рагойша (5 чэрвеня 1942, в. Ракаў) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[2].

У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).

Навуковая дзейнасць

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія 20 стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора[3], з якiх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй[4]. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[5]

Навуковыя творы

  • Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
  • Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
  • Паэтычны слоўнік. Выданне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004[6].
  • Беларускае вершаванне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.[7].

Зноскі

  1. ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. ↑ Рагойша, К., Рагойша, А. Нам сняцца сны пра Беларусь : вершы, эсэ, успаміны / Кастусь Рагойша, Антось Рагойша / Укл., падр. тэкстаў і ка-ментар В. Рагойшы. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 152 с. — ISBN 978-985-6852-80-3
  3. ↑ Асноўныя навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі В. Рагойшы Архівавана 10 сакавіка 2007.
  4. ↑ «Звязда», 16 красавіка 2004 года(недаступная спасылка)
  5. ↑ Будкін, Сяргей. «Баравікі» Купалы (нявызн.). Беларускае радыё «Рацыя» (7 мая 2008 года). Праверана 10 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  6. ↑ Паэтычны слоўнік(недаступная спасылка)
  7. ↑ Беларускае вершаванне(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be