wd wp Пошук:

Горх Фок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фок.

Горх Фок (ням.: Gorch Fock), сапраўднае імя Іаган Вільгельм Кінау (ням.: Johann Wilhelm Kinau; 22 жніўня 1880, Фінкенау, цяпер раён Гамбурга — 31 мая 1916) — нямецкі пісьменнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рыбака. З дзяцінства хацеў быць мараком, але вымушаны быў працаваць з 1904 года пісарам у акіянскай параходнай лініі Гамбург-Амерыка. У 15 год, пасля школы яго паслалі вучыцца да дзядзі ў Брэмергафен, дзе ён павінен быў вучыцца прадпрымальніцтву. Пасля гандлёвай школы, ён працуе канторшчыкам і бухгалтарам, а пазней вяртаецца ў Гамбург і ўладкоўваецца ў фірму, якая гандлюе каланіяльнымі таварамі.

У гэты ж час з’яўляюцца яго першыя творы пад псеўданімам Горх Фок. Свае апавяданні («Шруленгіпер і Тунгенкніпер» (1911 год), «Хейн Божы Вецер» (1911 год), «Вандроўнікі» (1914 год)) ён пісаў як літаратурнай нямецкай мовай, так і ніжненямецкім дыялектам. Пабачылі свет яго драмы: «Цылі Корс» (1914 год) і «Догербанк», а таксама зборнік «Зорка над морам» (пасмяротна, 1918 год).

Сапраўдную вядомасць яму прынёс напісаны ў 1912 годзе раман «Плыць неабходна!» («Seefahrt ist not!»), дзе апісана цяжкая і гераічная праца рыбакоў у далёкіх марах.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Іаган Кінау ідзе ваяваць. Ён служыць у 207-м Рэзервовым палку. Ваюе ў Сербіі і Расіі, потым у Бейруце, удзельнічае ў бітве пад Вердэнам. У сакавіку 1916 года ён дамагаецца пераводу на флот. Пісьменнік служыць на лёгкім крэйсеры «Вісбадэн». Удзельнічае ў Ютландскай бітве (Скагеракскі праліў), самай значнай марской бітве той вайны паміж нямецкім і англійскім флотамі. 31 мая «Вісбадэн» патрапіў пад абстрэл англійскага лінейнага крэйсера «Інвінсібл». Пісьменнік загінуў разам з караблём і іншай камандай. Яго цела знайшлі ў жніўні 1916 года ў Vaderobod, на поўдзень ад Гётэбарга. Ён пахаваны на шведскім востраве Стэнсхольмен разам з іншымі нямецкімі і англійскімі маракамі.

Творы

  • 1910 Schullengrieper und Tungenkrieper
  • 1911 Hein Godenwind
  • 1913 Hamborger Janmaten
  • 1913 Seefahrt ist Not! (ISBN 3-499-14148-5)
  • 1914 Fahrensleute
  • 1914 Cilli Cohrs (драма)
  • 1914 Doggerbank (драма)
  • 1914-15 War poems in Plattdüütsch
  • 1918 (posthumously) Sterne überm Meer (пасмяротныя запісы і паэмы)

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118691988 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Gorch Fock (2) // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі Катэгорыя·Пісьменнікі-марыністы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be