Готфрыд Келер
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келер.
Готфрыд Ке́лер (ням.: Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швейцарскі пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
Біяграфія
У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхене ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазней вучыўся ў Гайдэльбергу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Літаратурная дзейнасць
Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар рамана «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «рамана выхавання», навелы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зельдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1-2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навелы» (ням. Züricher Novellen, 1878), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), рамана «Марцін Заландэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856109X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Келлер Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Gottfried Keller
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готфрыд Келер