wd wp Пошук:

Грыгорый I (Папа Рымскі)

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Грыгорый. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дваяслоў (значэнні).

Грыгорый I дыктуе тэксты грыгарыянскіх спеваў. З Антыфанарыя Харткера з Санкт-Галена (Cod. Sang. 390, p. 13), каля 1000

Грыгорый I Вялікі, ці Грыгорый Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, Папа Рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар Каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі харал[6].

Біяграфія

Паходзіў з сям’і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці Папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй Каталіцкай Царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі Рымскіх Папаў на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуў пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «Пастырскае правіла(англ.) бел.», якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынство ў хрысціянскай Царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысціянскай Царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Грыгорыя Вялікага «учителем вселенским».[7]

У 594 пагадзіўся выплачваць лангабардам штогадовую даніну.

Зноскі

  1. Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 5 лютага 2015.
  2. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118541838 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
  4. autori vari Encyclopedia of Popes — 2000. Праверана 5 лютага 2015.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. Грыгарыянскі харал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. С. 475.
  7. Скарына Ф. Творы:… С. 156.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі VI стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be