Грыгорэ Паўлавіч Віеру
Грыгорэ Віеру (малд.: Grigore Vieru; 14 лютага 1935, сяло Перарыта, Хоцінскі павет, Бесарабія, Каралеўства Румынія — 18 студзеня 2009, Кішынёў, Рэспубліка Малдова) — малдаўскі паэт .
Раннія гады
Грыгорэ Віеру нарадзіўся 14 лютага 1935 года ў сяле Перарыта Хоцінскага павета Бесарабіі (цяпер Брычэнскі раён Рэспублікі Малдова) у сям’і Паўла і Еўдакіі Віеру. Быў адзіным дзіцем у сям’і.
У родным сяле скончыў 7 класаў, і працягнуў адукацыю ў другой сярэдняй школе горада Ліпканы. У 1957 годзе дэбютаваў з кнігай вершаў для дзяцей «Alarma» («Трывога»).
У 1958 годзе скончыў факультэт гісторыі і філалогіі Кішынёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Іёна Крангэ. У гэтым жа годзе ўладкоўваецца на працу на пасаду рэдактара ў газету «Ленінская іскра».
8 чэрвеня 1959 года жэніцца з Раісай Наку. 16 чэрвеня 1960 года ў Грыгорэ Віеру нарадзіўся сын, якога назвалі Тэадор.
Творчасць
Працаваў рэдактарам у выдавецтве «Малдаўская кніга», у якім выйшлі дзве яго складанкі вершаў для дзяцей «Făt-Frumos curcubelul» і «Bună ziua, fulgilor!». У 1963 годзе выходзяць зборнік вершаў для дзяцей «Mulţumim pentru pace» («Дзякуй за свет») і зборнік вершаў, песень і казак «Făguraşi». 19 чэрвеня 1965 у Грыгорэ Віеру нараджаецца другі сын — Кэлін, а ў 1967 ён узнагароджваецца рэспубліканскай прэміяй камсамола Малдовы імя Барыса Главана. У 1968 годзе выходзіць зборнік вершаў на рускай мове «Имя твоё», якая быў высока ацэнена літаратурнай крытыкай рэспублікі.
У 1973 годзе Г. Віеру ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў наведвае Румынію, сустракаецца з рэдактарамі румынскай газеты «Secolul XX» («XX стагоддзе»). Потым выходзіць кніга «Мама» (вершы, 1975), кніга дашкольніка «Albinuţa» («Пчолка») (1980), «Fiindcă iubesc» («Таму што кахаю») (вершы, 1979).
У 1984 года фірма «Мелодыя» ў серыі «Дыскаклуб» выпусціла складанку песень Анатоля Кірыка на вершы Віеру ў выкананні Сільвіі Кірык, Сафіі Ратару, Штэфана Петраку і Анастасіі Лазарук. Песні на вершы Рыгора Віеру («Adio», «Amor», «Молодость-цветок», «Песня о моей жизни», «Нежная мелодия», «Романтика») выконвала Сафія Ратару[4].
Паэт сам з’яўляецца аўтарам песенных мелодый («Să creşti mare»), выйшлі складанкі песень «Poftim de intraţi» і «Cine crede». Былі пакладзены на музыку і іншыя вершы пісьменніка — «Паўлік Марозаў: пурпурны гальштук» (Pavlik Morozov: Cravata lui cea purpurie…), «Выдатная Малдова» (Moldovă frumoasă), «Мы жывём у калгасе» (Noi vom trăi în comuna, музыка Златы Ткач), «Чырвоны Кастрычнік» (Octombrie cel roşu, музыка Златы Ткач), «Наш сцяг» (Steagul nostru, музыка Валера Ратару), «Ідуць піянеры» (Trec pionerii, музыка Паўла Рывіліса)[5][6].
Палітычная дзейнасць
У канцы 80-х гадоў стаў адным з актыўных удзельнікаў Руху за аб’яднанне Румыніі і Малдавіі. У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам Малдаўскай ССР. Браў удзел у шматлікіх патрыятычных мітынгах у Кішынёве.
Пасля 2001 года знаходзіўся ў апазіцыі да Партыі камуністаў[7].
Смерць
У ноч з 15 на 16 студзеня 2009 года трапіў у аўтамабільную аварыю недалёка ад сяла Дэнчень Ялавенскага раёна на трасе Басарабяска — Кішынёў, быўшы пасажырам легкавога аўтамабіля, якім кіраваў Георгій Мунцяну, намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага ансамбля народнага танца «Жок». Прычынай аварыі паліцыя горада Кішынёва назвала перавышэнне хуткасці і стомленасць кіроўцы[8][9].
Грыгорэ Віеру быў дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі горада Кішынёў, дзе памёр ноччу 18 студзеня 2009 года, у 1:20[10]. 20 студзеня 2009 года абвешчана ў Малдове днём жалобы ў сувязі з гібеллю паэта[11].
Пахаваны на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве[12].
Беларускія пераклады
На беларускую мову вершы Віеру перакладалі Генадзь Бураўкін, Анатоль Грачанікаў, Таіса Бондар[13].
- Імя твае: Лірыка / Пер. з малд. і уступ. слова Т. Бондар. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 142 с. — (Паэзія народаў СССР).
Заўвагі
- ↑ Виеру Григоре Павлович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Grigore Vieru // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Grigore Pavlovitch Vierou // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
-
↑ [София Ротару фан клуб «ФОРТУНА»](http://www.fortuna-rotaru.narod.ru/arhnew32.htm) Архівавана 21 красавіка 2010. - ↑ Библиография Григория Виеру Архівавана 24 верасня 2012.
- ↑ Григоре Виеру и музыка Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Справка ИА REGNUM
- ↑ Григоре Виеру был доставлен в реанимацию после ДТП(руск.) (недаступная спасылка). Moldova Azi. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 5 жніўня 2014.
- ↑ Полиция восстановила картину дорожно-транспортного происшествия, в котором погиб поэт Григоре Виеру(руск.) (недаступная спасылка). Moldova Azi. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 5 жніўня 2014.
- ↑ Поэт Григоре Виеру ушел из жизни(руск.) (недаступная спасылка). Moldova Azi. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 5 жніўня 2014.
- ↑ В Молдавии 20 января объявлен днем национального траура(руск.) . Радио “Свобода”. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 5 жніўня 2014.
- ↑ Памятник Григоре Виеру был открыт на могиле поэта(руск.) . Moldovenii. Праверана 5 жніўня 2014.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Спасылкі
- (рум.) Биография Григоре Виеру Архівавана 24 студзеня 2007.
- (рум.) Сайт, посвящённый Григоре Виеру
- (рум.) Прекрасен лес цветком. (Ю.Цибульская — Г.Виеру) — песня для детей.
- (рум.) Христос не виноват. (Ю.Цибульская — Г.Виеру) — хоровое исполнение на видео