wd wp Пошук:

Гуніла Бергстрэм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергстрэм.

Гуніла Бергстрэм (шведск.: Gunilla Bergström; 3 ліпеня 1942, Гётэбарг — 25 жніўня 2021) — шведская пісьменніца, журналіст, мастак-ілюстратар.

Біяграфія

Нарадзілася 3 ліпеня 1942 года ў Гётэбаргу.

У 1966 годзе скончыла факультэт журналістыкі універсітэта ў Гётэбаргу і пачала працаваць у газеце Aftonbladet у Стакгольме. У 1975 годзе звольнілася, атрымаўшы штогадовую стыпендыю Саюза шведскіх пісьменнікаў, і прысвяціла сябе літаратурнай творчасці.

Памерла 25 жніўня 2021 года[7].

Творчасць

Аўтар больш за 40 кніг для дзяцей. Вядомая, дзякуючы серыі кніг пра хлопчыка, якога клічуць Альфонс Оберг (Alfons Åberg).

Дэбютавала ў 1971 годзе, апублікаваўшы кнігу Mias Pappa flyttar, пра дзяўчыну, бацькі якой у разводзе. У 1972 годзе выйшла першая кніга з серыі пра Альфонса Оберга. За 40 гадоў Альфонс Оберг стаў героем 25 гісторый і класікам шведскай кніжкі-карцінкі. Па колькасці выдачаў кніг у бібліятэках краіны — мільён у год — Гуніла Бергстрэм саступіла толькі сусветна-вядомай казачніцы Астрыд Ліндгрэн.

Творы Бергстрэм перакладзены больш чым на 30 моў свету. Усяго было прададзена больш за 9 мільёнаў асобнікаў (у Швецыі каля 5 млн.). Адна з яе кніг у 1985 годзе стала першай шведскай дзіцячай кнігай, перакладзенай на арабскую мову.

У тым жа годзе ў Гётэбаргу быў адкрыты культурны цэнтр Альфонса Оберга.

У 1979—1994 гадах быў зняты шведскі анімацыйны серыял «Alfons Ålberg» (4 сезона, 10-хвілінных серый). Серыял быў дубляваны на англійскую мову. А ў 2013 годзе нарвежская рэжысёрка Торыл Коўв прывяла Альфонса Оберга ў кінатэатры з мастацкай прэзентацыяй «Hocus Pocus Alfie Atkins»[8]. Пасля фільма выйшаў новы серыял пра Альфонса Оберга з 13 серый.

Бергстрэм таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра Міла, Біла і Бола. З’яўлялася ўладальніцай уласнай кампаніі Bok-Makaren .

Узнагароды

  • Прэмія Эльзы Бескаў за лепшую ілюстраваную шведскую дзіцячую кнігу (1979)
  • Прэмія Міністэрства культуры Нарвегіі «За дзіцячую і юнацкую літаратуру» (1980)
  • Прэмія Астрыд Ліндгрэн (1981)
  • Пісьменніцкая прэмія па культуры (1981)
  • Грэміс (1988)
  • Ганаровая прэмія горада Стакгольма (1993)
  • Прэмія Шулстрома за дзіцячую і маладзевую літаратуру (2006)
  • Штогадовая літаратурная прэмія Emilpriset (2011)
  • Сусветная стыпендыя Астрыд Ліндгрэн (2012)
  • залаты медаль «Іліс Кворум» (2012) — за выдатныя заслугі перад шведскай культурай, навукай і грамадствам

Выбраныя творы

  • Mias pappa flyttar (1971)
  • God natt Alfons Åberg (1972)
  • Tjuven (1973)
  • Aja baja Alfons Åberg (1973)
  • Raska på Alfons Åberg (1975)
  • Alfons och hemlige Mållgan (1976)
  • Vem räddar Alfons Åberg? (1976)
  • Listigt Alfons Åberg (1977)
  • Alfons och odjuret (1978)
  • Ramsor & Tramsor om Bill och Bolla (1979)
  • Tokigt & Klokigt, mera rim med Bill och Bolla (1980)
  • Är du feg Alfons Åberg? (1981)
  • Var är bus-Alfons? (1982)
  • Who’s Scaring Alfie Atkins? (1983)
  • Lycklige Alfons Åberg (1984)
  • Alfons och Milla (1985)
  • Kalas Alfons Åberg (1986)
  • Hokus Pokus Alfons Åberg! (1987)
  • Bara knyt Alfons! (1988)
  • Vad sa pappa Åberg? (1989)
  • Alfons egna saker (1990)
  • Alfons tycker om (1990)
  • Där går Tjuv-Alfons! (1991)
  • Milla mitt-i-natten (1991)
  • Ingen sak sa Milla (1992)
  • Mera monster, Alfons! (1992)
  • Alla möjliga Alfons (1992)
  • Mera miner med Alfons (1992)
  • Trall-fonsar. Visor med Alfons Åberg (1992)
  • Hurra för pappa Åberg! (1993)
  • Milla mitt-i-godiskriget (1993)
  • Näpp! sa Alfons Åberg (1994)
  • Lösgodis — fickan full (1994)
  • Lösgodis — en påse till (1994)
  • Titta — peka Alfons Åberg (1994)
  • Flyg sa Alfons Åberg (1997)
  • Osynligt med Alfons (1998)
  • Hurra för Alfons Åbergs far (1998)
  • Hur långt når Alfons Åberg? (2002)
  • Alfons ABC (2002)
  • Alfons och soldatpappan (2006)
  • Stora boken om Bill & Bolla (2007)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120075318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Gunilla Bergström // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gunilla Bergström // The Fine Art Archive — 2003.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120075318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. https://www.familjesidan.se/cases/1b16dc54-d652-4a4c-80ee-459453636730
  6. Författaren Gunilla Bergström är dödSveriges Television.
  7. Gunilla Bergström död — blev 79 år
  8. https://www.kinopoisk.ru/film/771493/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be