Гурам Гегешыдзэ
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гегешыдзэ. Гурам Гегешы́дзэ (груз. გურამ გეგეშიძე; 21 ліпеня 1934, Тбілісі — 2 сакавіка 2020) — грузінскі пісьменнік.
Скончыў у 1957 годзе Тбіліскі ўніверсітэт.
Творчасць
Дэбют — зборнік «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанацыянальныя і агульначалавечыя праблемы, гістарычнае мінулае і сучаснае Грузіі.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.