Густаў Лебон
Густаў Лебон (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.
Біяграфічныя звесткі
Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).
Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.
Светапогляд
Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Charles Marie Gustave Le bon // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116850094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Gustave Le Bon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116850094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Літаратура
- Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.