wd wp Пошук:

Гілберт Кіт Чэстэртан

Гі́лберт Кіт Чэ́стэртан (англ.: Gilbert Keith Chesterton; 29 мая 187414 чэрвеня 1936) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў дэтэктыўнай літаратуры.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 29 мая 1874 года ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. З 1900 года супрацоўнічаў у перыядычным друку. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Блізка сябраваў з Хілэрам Бэлакам і часта выступаў з ім адзіным фронтам па розных пытаннях, так што Бернард Шоу празваў іх «Чэстэрбэлак». Прысвячэннем Бэлаку адкрываецца раман Чэстэртана «Напалеон з Нотынг-Хіла». Пра надзвычайную побытавую забыўчасць Чэстэртана хадзілі анекдоты.

Творчасць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Гуляючыя старыя», «Дзікі рыцар», абодва 1900), фантастычнай буфанады «Чалавек, які быў Чацвяргом» (The Man Who Was Thursday, 1908). У філасофскім рамане «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1909), зборніках апавяданняў з займальнай інтрыгай пра сышчыка-свяшчэнніка Браўна (1911—35), зборніку «Чалавек, які ведаў вельмі многа» (1922) паказаў дзіўнае, рамантычнае, перайначанае жыццё, дзе традыцыйна ўсталяваныя адносіны з’яўляюцца фікцыяй, а свет вялікіх грошай і «высокай» палітыкі паўстае як цэнтр ілжывых прэтэнзій і дутых рэпутацый. У гумарыстычных раманах «Напалеон з Нотынг-Хіла» (1904), «Вяртанне Дон Кіхота» (1926) выявіліся сацыяльна-ўтапічныя матывы, звернутыя да сярэдневякоўя.

Вялікае месца ў творчасці займае хрысціянская апалагетыка. Аўтар цыкла рэлігійна-філасофскіх эсэ «Артадоксія» (1908). Найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925).

Таксама Гілберт Кіт Чэстэртан — аўтар літаратурна-крытычных прац «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Зноскі

  1. group of authors Chesterton, Gilbert Keith // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 6. — P. 111–112.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Честертон Гилберт Кит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520393 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  5. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be