wd wp Пошук: ⬜

Давід Дыоп (пісьменнік)

Давід Дыоп (нар. 24 лютага 1966, Парыж) — французскі пісьменнік і акадэмік, спецыяліст па літаратуры XVIII стагоддзя. Узнагароджаны Ганкураўскай прэміяй ліцэістаў у 2018 годзе і Міжнароднай Букераўскай прэміяй у 2021 годзе за раман «Уначы ўся кроў — чорная».[3]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і францужанкі і сенегальца[4][5]. З пяцігадовага ўзросту жыў у Дакары, правёў большую частку дзяцінства ў Сенегале. Пасля сканчэння сярэдняй школы, 18-гадовым вярнуўся вучыцца ў Францыю[6][7]. Дыоп атрымаў доктарскую ступень у ўніверсітэце Сарбоны за даследаванні французскай літаратуры XVIII стагоддзя[8].

У кастрычніку 2021 года выйшла кніга Давіда Дыопа La Porte du voyage sans retour (Брама беззваротнага падарожжа).

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 18 лютага 2021.
  2. ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 лютага 2021.
  3. ↑ Объявлен лауреат Международного «Букера»
  4. ↑ Branach-Kallas, Anna (2021-02-26). “Tirailleurs Sénégalais, Savagery, and War Trauma in At Night All Blood is Black by David Diop”. Journal of War & Culture Studies 0: 1. doi:10.1080/17526272.2021.1891674. ISSN 1752-6272. https://www.tandfonline.com/doi/abs/10.1080/17526272.2021.1891674.
  5. ↑ David Diop wins International Booker for ‘frightening’ At Night All Blood Is Black (нявызн.), Guardian News Media (2 June 2021).
  6. ↑ He Is Senegalese and French, With Nothing to Reconcile (нявызн.), The New York Times (30 May 2021).
  7. ↑ David Diop(англ.) . frenchculture.org. French Embassy in the United States.
  8. ↑ David Diop (нявызн.) (недаступная спасылка). Internationales Literaturfestival Berlin. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2019. Праверана 6 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be