wd wp Пошук:

Дамінік Аніська

Дамінік Аніська (7 студзеня 1888, в. Слойнікі Сакольскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 28 снежня 1971, Лондан, Вялікабрытанія) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў рускую пачатковую школу ў в. Яноўшчына (Сакольскі пав.), у 1906 — гарадскую школу ў Саколцы. У 1907—1909 служыў у расійскай арміі.

Аўтар віленскай газеты «Беларус». Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе расійскай арміі. Вярнуўшыся ў родныя мясціны ў 1918, быў мабілізаваны ў польскае войска. З 1923 афіцэр запасу. Браў удзел у беларускім рэлігійным і грамадскім руху, быў аўтарам беларускага каталіцкага часопіса «Хрысціянская думка». Выдаў некалькі брашур: «Да беларускага народу», «Усё у міласці». Адзін з відных беларускіх рэлігійных публіцыстаў 1-й паловы ХХ ст.[1]

У 1939 мабілізаваны ў польскае войска. Да 1940 знаходзіўся ў Літве. Быў арыштаваны органамі савецкай дзярбяспекі, спачатку знаходзіўся ў лагеры ў Казельску, пасля — у Валагодскай вобласці (турма ў г. Гразавец[2]). У 1942 уступіў у армію генерала Андэрса, разам з ёю выйшаў у Іран, а адтуль у Палестыну. З 1949 жыў у Вялікабрытаніі, у Беларускім Доме ў Лондане[2]. Быў аўтарам беларускага рэлігійнага часопіса «Божым шляхам» (Парыж]-Лондан).

Магіла Дамініка Аніські ў Лондане

Памёр у Лондане, дзе пахаваны на могілках Святога Панкрата.

Зноскі

  1. Ю. Гарбінскі (1999)
  2. 1 2 Календарыюм…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be