Дамінік Грушаўскі
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Дамінік Грушаўскі (славацк.: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Велька Маня, раён Новэ Замкі, Нітранскі край, Славакія — 27 ліпеня 2016, Нітра, раён Нітра, Нітранскі край, Славакія) — рымска-каталіцкі і славацкі грамадска-культурны дзеяч.
Дзяцінства і адукацыя
Сын Томаша і Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бенедыкта і Эмануэля. У 1932—1937 навучаўся ў пачатковай школе, у 1937—1938 у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 1938—1945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзіеўскі факультэт у Славацкім універсітэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папскім калегіуме Св. Яна Непамука, Папскім Латэранскім універсітэце. У 1946—1947 вывучаў філасофію, у 1947—1951 тэалогію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1954—1955 скончыў 5-ы факультэт тэалагічнага факультэта.
Ксёндз
Стаў святаром 23 снежня 1950 у Рыме. Праз немагчымасць вярнуцца ў Славакію, служыў у паўночнаітальянскай дыяцэзіі Белюна, напачатку як каплан у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-снежань 1953), пасля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (снежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафесар Папскай рэгіянальнай духоўнай семінарыі ў Вітэрба, выкладаў філасофію (1955—1959) і дагматыку (1959—1962).
У 1947—1962 быў адным з заснавальнікаў славацкай службы Радыё Ватыкана. У 1962—1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасці адміністратара славакаў Парыжскай архідыяцэзіі. На французскім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі і рэлігійнымі асаблівасцямі краіны. У 1966—1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам Святых Кірыла і Мяфодзія ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973—31 снежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975—31 снежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла II, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанавання Кірыла і Мяфодзія — патронаў Еўропы. 18 снежня 1982 названы на біскупа Тубіі, высвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Саборы Св. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкана.
У 1992 вярнуўся ў Славакію. 24 верасня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскай архідыяцэзіі, 17 снежня 1992 яе генеральным вікарыем. У 1993—27 ліпеня 1995 генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Славакіі, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канферэнцыі па справах славацкай дыяспары. У 1995—1996 сябар Папскага савета па духоўных справах мігрантаў і бежанцаў.
15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 мая 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэту пасаду.
Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenskў kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadskў Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».
Узнагароды
- папескі каморнік (3 снежня 1970);
- папескі прэлят (1 чэрвеня 1976);
- ганаровы старшыня Сусветнага кангрэса Славакаў;
- Doctor utriusque iuris honoris causa (30 чэрвеня 1983, Каламет Каледж, Гэманд, Індыяна, ЗША);
- Дзяржаўная прэмія Славацкай Рэспублікі (18 снежня 1991 як старшыні Славацкага таварыства Святых Кірыла і Мяфодзія) і г. д.
Папярэднік: Ота Вюст |
Тытулярныя біскупы Тубіі 1982—2016 |
Пераемнік: Хасэ Каэтана Пара Нова |
Папярэднік: Агастына Маркета |
Апостальскія нунцыі ў Беларусі 1996—2001 |
Пераемнік: Іван Юркавіч |
Зноскі
Спасылкі
- Інфармацыя на афіцыйным сайце Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі Архівавана 19 снежня 2008.
- Інфармацыя на сайце «Каталіцкая іерархія»
- Біяграфія на сайце Каталіцкага ўніверсітэта Ружамберака Архівавана 30 чэрвеня 2011.(славацк.)